

Усіх, каму неабыякавы лёс дзяцей-сірот, запрашаем падпісаць лісты ў іх падтрымку. Першы ліст датычны дзяцей, якія чакаюць усынаўлення, другое закранае дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям'ю, а таксама прыёмных бацькоў.
У суботу 4 лютага Алле трэба наведаць лякарню. Алла траўмавала абедзве нагі, з цяжкасцю можа хадзіць па кватэры. Ехаць на гарадскім транспарце ў бальніцу яна не зможа. Наш аўтамабіль на марозе не заводзіцца. Трэба, каб нехта падвёз Аллу на машыне.
Хто можа аказаць нам такую дапамогу, патэлефануйце, калі ласка 212-45-81, +375 29 501-87-81, Skype: mensk.by
Шаноўныя сябры!
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у акцыі Калядных падарункаў.
За два тыдні была сабрана значная колькасць падарункаў агульнай вагой каля 650 кг. Большая частка падарункаў была сабраная ў Мінску і размеркавана дзецям з прыёмных сем’яў у Мінску і Мінскай вобласці. Але некаторая частка будзе накіравана і ў іншыя раёны.
Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас прыняць удзел у акцыі па зборы калядных падарункаў для дзяцей у прыёмных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, а таксама для дзяцей-інвалідаў. Акцыя праходзіць у Мінску і яшчэ 17 раённых цэнтрах штодня з 22 снежня 2011 па 7 студзеня 2012.